У Віцебску мужчына скочыў з моста і застаўся жывы
У Віцебску з Кіраўскага моста скочыў мужчына і застаўся жывы, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на афіцыйную прадстаўніцу УУС Віцебскага аблвыканкама Вольгу Шкуратаву.
Пра здарэнне ў міліцыю каля 12:00 паведамілі сведкі. Першымі на дапамогу падаспелі інспектары ДАІ Алег Сакалоў і Дзмітрый Шаркоў. Яны і дасталі мужчыну з Дзвіны. 37-гадовы мужчына знаходзіцца ў лякарні.
Пакуль невядома, ці быў ён п'яны і з якой прычыны скочыў з моста. Акалічнасці здарэння высвятляюцца.