У Віцебску на пажары загінула 7-гадовая дзяўчынка

У Віцебску на пажары загінула 7-гадовая дзяўчынка

Раніцай 13 верасня ў Віцебску ў шматпавярховіку па праспекце Будаўнікоў адбыўся пажар. На пятым паверсе гарэла трохпакаёвая кватэра. 26-гадовыя гаспадары выбеглі з кватэры разам з 4-гадовым сынам. 7-гадовая дачка спала ў іншым пакоі. Бацька спрабаваў вынесці і яе, але не змог выратаваць дзіця — пакой гарэў і быў моцна задымлены. Дзяўчынка загінула, ратавальнікі знайшлі яе цела каля ложку ў дзіцячым пакоі, інфармуе прэс-служба МНС.

Гаспадар кватэры быў шпіталізаваны, у яго атручванне прадуктамі гарэння. Прычына пажару пакуль невядомая. Мяркуецца, што ён пачаўся з дзіцячага пакоя.

Фота: mchs.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі