У Віцебску шматдзетную маці аштрафавалі на 2200 рублёў за "пікет у сацсетках"
Крысціна Буланава / viciebskspring.org
У Віцебску маці траіх дзяцей Крысціну Буланаву аштрафавалі на 2200 рублёў. Яе прызналі вінаватай у правядзенні "несанкцыянаванага пікета" ў... сацыяльных сетках. Такое рашэнне прыняў суддзя суда Першамайскага раёна Міхаіл Юрчанка, паведамляе viciebskspring.org. Ён абгрунтаваў сваю ўпэўненасць тым, што жанчына ў сацсетках размясціла і дэманстравала фота, відэа з выявай сябе і грамадзян на пратэсных акцыях 2020-га.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.