У Віцебску супрацоўніца банка амаль сем гадоў выносіла са сховішча грошы

У Віцебску супрацоўніца банка амаль сем гадоў выносіла са сховішча грошы

У Віцебску супрацоўніца банка амаль сем гадоў выносіла са сховішча грошы. Мяркуецца, што за гэты час 53-гадовая жанчына завалодала больш за 205 тысячамі рублёў. Як піша прэс-служба Следчага камітэта, у банку выявілі недахоп грошай раніцай 7 верасня і звярнуліся ў міліцыю. Расследаванне паказала, што супрацоўніца банка мела доступ да банкаўскага сховішча. Каб схаваць нястачы, яна прыпісвала суму выкрадзеных грошай да старых грашовых купюраў, якія захоўваліся там жа.

Зламысніцу затрымалі. Па месцы яе жыхарства правялі ператрус, на маёмасць наклалі арышт. Крымінальную справу распачалі па артыкуле "прысваенне маёмасці, здзейсненае ў асабліва буйным памеры".

Жанчына заявіла следчым, што грошы яна ўжо патраціла.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі