У Віцебску ў падземным пераходзе са столі выраслі ледзяшы
У Віцебску ў падземным пераходзе на плошчы Перамогі са столі прараслі ледзяшы. Яны з’явіліся ў расколінах, праз якія ў перакрыцце трапляе вада і пад уздзеяннем нізкіх тэмператураў ператвараецца ў лёд.
Як пішуць “Народныя навіны Віцебска”, на столі галерэй падземнага пераходу расколіны з'явіліся не сёння, але паступова яны становяцца ўсё большымі. Вібрацыі ад транспарту і кліматычны ўплыў прывялі да таго, што расколіны настолькі пашырыліся, што скрозь іх патокам працякае вада з лужын на паверхні.
Так, у пачатку сакавіка пасля начных замаразкаў на некалькіх участках перакрыцця пераходу можна было бачыць ледзяшы, якія звісалі. Больш за ўсё пашкоджаная заходняя галерэя, у якой на столі паўсюль адслойваецца тынкоўка і з'яўляюцца новыя расколіны.
Падземны пераход быў рэканструяваны менш за 10 гадоў таму.