У Віцебску ўначы гарэла бальніца, эвакуявалі 70 чалавек (фота)
У Віцебску ўначы адбыўся пажар на трэцім паверсе аднаго з карпусоў гарадской клінічнай бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі. Узгаранне пачалося пасля 4-й гадзіны ў адной з палат. Спрацавала пажарная сігналізацыя, супрацоўнікі бальніцы эвакуявалі 70 чалавек. Пацярпелых няма, адзначае прэс-служба МНС.
Прычына ўзгарання высвятляецца. Агонь пашкодзіў маёмасць у палаце.
Фота: МНС