У Віцебску вучэбна-метадычны збор міліцыянераў скончыўся малебнам
Міліцыянеры "павышалі тэарэтычныя веды"
У Віцебску вучэбна-метадычны збор кіраўнікоў падраздзяленняў крымінальнага вышуку вобласці скончыўся малебнам. Праўда, праваслаўнага святара вырашылі не дастаўляць ва ўпраўленне ўнутраных спраў. Міліцыянеры самі пайшлі ў праваслаўны кафедральны сабор. Пакуль афіцэры стаялі са свечкамі ў руках, святар маліўся аб здароўі сілавікоў і іх сем'яў, а таксама за "захаванне міру і дабрабыту ў нашай дзяржаве".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.