У Віцебску ёлачныя кірмашы адкрыюцца 16 снежня, у Брэсце — 17-га

Ёлочный базар

Ёлочный базар / lidanews.by

Новы год набліжаецца! Тыдзень таму ў беларускіх гарадах выпаў першы снег, а зараз становяцца вядомы даты адкрыцця ёлачных кірмашоў.

У Віцебску ёлачныя кірмашы пачнуць працаваць 17 снежня, за два тыдні да Новага года. Яны разгорнуцца каля Полацкага, Смаленскага, Паўднёвага рынкаў, на вуліцах Смаленскай (каля дома 3/1), Чкалава (раён прыпынку "Поўдзень-7"), Міра (каля дома 44), Цітова (побач з домам 113), Воінаў-Інтэрнацыяналістаў (дом 11а), газеты "Правда" 64а, на скрыжаваннях вуліц Максіма Горкага і Акадэміка Паўлава, вуліцы Смаленскай і праспекта Фрунзэ.

На дзень пазней прадаваць ёлкі пачнуць у Брэсце. Пляцоўкі будуць размяшчацца на вуліцах Гогаля і Ленінградскай, а таксама на плошчы Леніна і Партызанскім праспекце. Іх таксама размесцяць побач з уваходамі на рынкі і на вуліцах Валгаградскай, Маскоўскай, Сяброўскай, Кобрынскай, Пушкінскай.

Час працы ёлачных кірмашоў — з 10:00 да 20:00 у Віцебску і з 10:00 да 21:00 у Брэсце.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі