У Віцебску з дзяўчыны “знялі” вянец бясшлюбнасці амаль за 20 тысяч еўра

У Віцебску з дзяўчыны “знялі” вянец бясшлюбнасці амаль за 20 тысяч еўра

У Віцебску 23-гадовая дзяўчына заплаціла амаль 20 тысяч еўра за зняцце вянца бясшлюбнасці. Два гады таму, калі яна была яшчэ студэнткай, сяброўка параіла ёй звярнуцца да вядзьмаркі, каб вырашыць праблему адзіноцтва. У дзяўчыне не складваліся адносіны з хлопцамі, таму яна пагадзілася. Сяброўка абяцала выступіць у якасці пасярэдніка ў дачыненнях з вядзьмаркай і ўзяла за свае пасярэдніцкія паслугі 400 тысяч рублёў. Наўзамен яна перадавала “сурочанай” студэнтцы загавораную ваду, абразкі і іншыя цудадзейныя сродкі пазбаўлення ад адзіноты.

Так працягвалася два гады. Кліентка працягвала плаціць за паслугі “бабкі”, а яе сяброўка была “пасярэднікам”, хоць ніякіх зменаў у асабістым жыцці студэнткі не адбывалася. Сустрэчаў непасрэдна з вядзьмаркай не было. З цягам часу дзяўчына скончыла навучанне ў Віцебску і вярнулася дадому, але працягвала пераводзіць сяброўцы грошы на картку за паслугі.

З кожным разам сумы рабіліся ўсё большымі і грошай на аплату зняцця сурокаў стала не хапаць. Тады “сурочаная” прыдумала легенду пра крадзеж і звярнулася да дапамогу за бацькоў. Тыя прадалі дом за 14 тысяч долараў, узялі крэдыты. Потым яны сталі вывучаць прычыну такой вялікай патрэбы ў грошах і дакапаліся за праўды.

Як высветлілі праваахоўнікі, за два гады змагання з сурокамі пацярпелая заплацілі каля 400 мільёнаў рублёў або каля 20 тысяч еўра па актуальным курсе. Магчыма, яны не адна пацярпела ад дзеянняў махляркі.

Клапатлівай сяброўцы пагражае да 10 гадоў турмы, піша Onliner.by

Фота: сацыяльныя сеткі

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі