У Віцебску з калодзежа выратавалі бацьку з сынам

У Віцебску з калодзежа выратавалі бацьку з сынам

Двух чалавек выратавалі супрацоўнікі Віцебскага ўпраўлення МНС увечары 8 жніўня. 

Ратавальнікаў каля 19.30 выклікала жонка аднаго з пацярпелых. На месцы здарэння выявілася, што бетонным чатырохметровым калодзежы знаходзяцца 60-гадовы бацька і яго 37-гадовы сын. 

Бацька займаўся гідраізаляцыя новага каналізацыйнага калодзежа. Ён надыхаўся парамі бітумнай масцікі і страціў прытомнасць. Сын палез яму на дапамогу і таксама надыхаўся парамі, таму не змог выбрацца з калодзежа. Жонка бацькі затэлефанавала ратавальнікам.

Супрацоўнікі МНС дасталі абодвух мужчын з дапамогай спецыяльнага інструменту. Абодвух даставілі ў таксікалагічнае аддзяленне лякарні, яны знаходзяцца ў стане сярэдняй цяжкасці.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі