У Віцебску затрымалі актывістаў, якія заклікалі да байкоту выбараў (фота)
Сёння ў цэнтры Віцебску затрымалі сябра КХП БНФ Яна Дзяржаўцава і беспартыйнага актывіста Барыса Хамайду, якія выйшлі на вуліцу з плакатамі, заклікаючы грамадзян да байкоту выбараў.
Спадары Дзяржаўцаў і Хамайда лічаць, што, як бы ні развіваліся падзеі, "вынікі выбараў будуць сфальсіфікаваныя". Да таго ж, па меркаванню актывістаў, ніхто з кандыдатаў у прэзідэнты не мае дастатковага аўтарытэту сярод людзей, каб скласці сапраўдную канкурэнцыю Аляксандру Лукашэнку.
Прыкладна праз дзьве гадзіны да Дзяржаўцава і Хамайды падыйшлі міліцыянты і суправадзілі іх у пастарунак. Зараз актывісты знаходяцца ў Чыгуначным РАУС. Іх абвінавачваюць у арганізацыі несанкцыянаванага пікету.