У Віцебску затрымалі былую журналістку TUT.ВУ Таццяну Мацвееву
Таццяна Мацвеева / Фота з сацсетак
У Віцебску затрымалі былую журналістку TUT.ВУ Таццяну Мацвееву, паведамляюць праваабаронцы. Сілавікі сустрэлі яе на віцебскім вакзале — Матвеева вярталася з камандзіроўкі.
Напярэдадні, як стала вядома праваабаронцам, журналістцы тэлефанавалі з міліцыі і прапаноўвалі "прыйсці на размову".
Перад гэтым яе выклікалі ў міліцыю "на размову" каля месяца таму. Тады сілавікоў цікавіла, ці не супрацоўнічае журналістка са сваёй старой рэдакцыяй. У сярэдзіне чэрвеня "ТУТ БАЙ медыя" прызналі ў Беларусі "экстрэмісцкай арганізацыяй". Такое рашэнне 14 чэрвеня прыняў Эканамічны суд горада Мінска. Па выніках мінулага візіту ў міліцыю Мацвеева расказвала, што з ёй размаўлялі амаль 2 гадзіны, а "на развітанне сказалі: "Да новых сустрэчаў".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.