У Віцебску затрымалі былую журналістку TUT.ВУ Таццяну Мацвееву

Таццяна Мацвеева / Фота з сацсетак
Таццяна Мацвеева / Фота з сацсетак

У Віцебску затрымалі былую журналістку TUT.ВУ Таццяну Мацвееву, паведамляюць праваабаронцы. Сілавікі сустрэлі яе на віцебскім вакзале — Матвеева вярталася з камандзіроўкі.

Напярэдадні, як стала вядома праваабаронцам, журналістцы тэлефанавалі з міліцыі і прапаноўвалі "прыйсці на размову".

Перад гэтым яе выклікалі ў міліцыю "на размову" каля месяца таму. Тады сілавікоў цікавіла, ці не супрацоўнічае журналістка са сваёй старой рэдакцыяй. У сярэдзіне чэрвеня "ТУТ БАЙ медыя" прызналі ў Беларусі "экстрэмісцкай арганізацыяй". Такое рашэнне 14 чэрвеня прыняў Эканамічны суд горада Мінска. Па выніках мінулага візіту ў міліцыю Мацвеева расказвала, што з ёй размаўлялі амаль 2 гадзіны, а "на развітанне сказалі: "Да новых сустрэчаў".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі