У Віцебску затрымалі дармаеда, які краў падсветку са шматпавярховікаў
Віцебская міліцыя затрымала незвычайнага злодзея — 25-гадовы беспрацоўны і раней судзімы хлопец краў вонкавую падсветку са шматпавярховых будынкаў. Ён зняў ілюмінацыю з 15 будынкаў у абласным цэнтры. Ён залазіў на тэхнічныя паверхі будынкаў і краў драты і ліхтары.
Міліцыя змагла затрымаць яго з палічнымі. Матэрыяльная шкода ад яго дзейнасці ацэненая ў 30 мільёнаў рублёў без уліку выдаткаў на мантаж падсветкі. Адметна, што сам злодзей прадаў скрадзенае за значна меншыя грошы.
Цяпер яго дзеянням даюць прававую ацэнку, паведамляе БЕЛТА.
Фота: сацыяльныя сеткі