У Віцебску збіраюць грошы на помнік Васілю Быкаву

Пра гэта ў гутарцы з Еўрарадыё распавёў кіраўнік філіі Іосіф Навумчык. Па яго словах, пакуль што няма ні праекта помніка і нават не вызначаны будучы аўтар.



Навумчык: "Для таго, каб штосьці пачынаць, трэба хаця б дзятяак мільёнаў сабраць. Ні праекта няма, ні месца яшчэ не вызначана... Узнікла такая ініцыятыва сярод радавых грамадзян горада Віцебска. Яны не звязаны з нейкімі палітычнымі рухамі, ці партыямі, ці нават грамадскімі арганізацыямі. Мы ў Таварыстве беларускай мовы падтрымалі, таму што гэта супадае з нашымі жаданнямі".



Сёння ў Віцебску няма ні вуліцы слыннага земляка, ні помніка — ёсць толькі памятная шыльда, кажа Навумчык. Ён спадзяецца, што гарадскія ўлады не застануцца ўбаку і падтрымаюць ініцыятыву. Тады, мяркуе актывіст ТБМ, можна будзе абвясціць конкурс на праект помніка, у якім прымуць удзел як мясцовыя аўтары, так і творцы па-за Віцебскам.



Навумчык спадзяецца, што помнік з'явіцца праз год-два, а не да стагоддзя Быкава, якое будуць адзначаць у 2024 годзе.



Індывідуальныя і калектыўныя ахвяраванні неабходна пералічваць на спецыяльны рахунак:



№3015095280016, МФО 150801635 в филиале №200 ОАО “АСБ “Беларусбанк”, г.Віцебск, у любым аддзяленні гэтага банка з паметкай “На помнік Быкаву”.



Фота Васіля Быкава — svaboda.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі