У Вільні ноччу падпалілі дзверы Міністэрства абароны
Паліцыя каля будынка Мінабароны Літвы
Раніцай 20 кастрычніка ў Вільні адбылося ўзгаранне каля будынка Міністэрства абароны Літвы. Паведамленне аб пажары паступіла ў экстраныя службы рана раніцай, і на месца былі накіраваны некалькі пажарных разлікаў.
Як паведамляе Delfi, сігналізацыя ў Міністэрстве спрацавала ў 7:13. Дзяжурны заўважыў дым на першым паверсе. На месца здарэння прыбылі чатыры пажарныя машыны і аўтамабіль з лесвіцай, а таксама значныя сілы паліцыі.
Агнём былі пашкоджаны ўваходныя дзверы будынка, але пажар удалося хутка лакалізаваць і патушыць.
Раней, каля 6 гадзін раніцы, падобны інцыдэнт адбыўся побач – былі падпалены дзверы аднаго з кафэ на праспекце Гедыміна. У цяперашні час не ясна, ці звязаныя паміж сабой гэтыя падзеі. Паліцыя праводзіць расследаванне.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.