У Вільні затрымалі нахабнага кіроўцу BMW з Беларусі (фота)

У Вільні кіроўцы заблакавалі аўтамабіль беларуса. Яны былі абураныя тым, як кіроўца BMW паводзіў сябе на вуліцах горада. Як інфармуе Delfi, аўтамабіль з Беларусі ехаў з вялікай хуткасцю, выязджаў на зялёную паласу, машыну кідала з боку ў бок, але ён здолеў саўладаць з кіраваннем. За нахабным кіроўцам кінуліся ў пагоню абураныя вадзіцелі Rover і VW Sharan. Яны дагналі аўтамабіль і заблакавалі яго.

Беларус быў раз'юшаны, "стаў лаяцца па-руску", сцвярджаць, што нічога не парушыў. Відавочцы сцвярджаюць, што ён заявіў: "без Беларусі вы, літоўцы, былі б г...". Пасля гэтага беларус стаў пагражаць літоўцам сваімі сябрамі, фатаграфаваць нумары машын. Тады на месца выклікалі паліцыю. Хулігану пагражае пакаранне, але якое, пакуль невядома.

Фота: Delfi

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі