У вучэбным цэнтры ў Печах загінуў вайсковец

У вучэбным цэнтры ў Печах загінуў вайсковец

У 72-м Аб'яднаным вучэбным цэнтры загінуў вайсковец, паведамляе прэс-служба Мінабароны.

Паводле папярэдняй інфармацыі, трагедыя адбылася падчас заняткаў па агнявой падрыхтоўцы. 

"У выніку неасцярожнага абыходжання са зброяй вайсковец 72-га гвардзейскага Аб'яднанага вучэбнага цэнтра падрыхтоўкі прапаршчыкаў і малодшых спецыялістаў нанёс сабе агнястрэльнае раненне", — гаворыцца ў паведамленні Міністэрства абароны.

На месцы здарэння працуе следча-аператыўная група.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі