У Вярхоўнай Радзе пабілі камуніста Сіманенку (відэа)
Спікер парламента Аляксандр Турчынаў абвясціў 10-хвілінны перапынак у сувязі з бойкай.
Скандал узнік падчас выступу лідара Кампартыі Украіны Пятра Сіманенкі, піша censor.net.ua.
Сіманенка падчас свайго выступу абвінаваціў прадстаўнікоў улады ў дэстабілізацыі сітуацыі на ўсходзе Украіны. Ён заявіў, што пратэсты ў Харкаве і Данецку арганізоўваюць не сепаратысты, а мясцовыя жыхары. Выступ лідара камуністаў выклікаў шквал абурэння з боку прадстаўнікоў партыі "Свабода".
Дэпутаты спрабавалі сапхнуць Сіманенку з трыбуны, асабліва шчыраваў дэпутат Юрый Міхальчышын. У канфлікце прынялі ўдзел таксама прадстаўнікі КПУ і Партыі рэгіёнаў.
Фота — joinfo.ua