У выканкамы Міншчыны прыйшлі лісты ад фэйкавага КДБ
КДБ
Выканкамы і некаторыя арганізацыі Мінскай вобласці атрымалі лісты, у якіх патрабуецца паставіць на сваіх сайтах спасылкі на сайт, тэлеграм-канал і тэлеграм-бот КДБ. Справаздачу пра выкананне чыноўнікі павінны падаць на працягу сямі дзён. Пад лістом стаіць подпіс старшыні КДБ Івана Тэртэля.
Аднак праўладныя каналы папярэджваюць, што гэта фэйкавы ліст, і просяць не пераходзіць па спасылках у ім.
"Тут і стылістыка з афармленнем зусім міма, і рэгістрацыйны нумар няправільны, і подпіс Івана Тэртэля не такі", — пішуць прапагандысты.
Па спасылцы, пазначанай у ліце, адчыняецца старонка, якая нагадвае стары сайт КДБ, які дагэтуль не працуе пасля атакі "Кіберпартызанаў". Усе астатнія раздзелы сайта не працуюць.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.