У выніку ракетнага ўдару па Кабуле загінула 9 чалавек адной сям'і

Выгляд дома, разбуранага ў выніку ракетнага ўдару па Кабуле 29 жніўня 2021 года / Reuters
Выгляд дома, разбуранага ў выніку ракетнага ўдару па Кабуле 29 жніўня 2021 года / Reuters

Падчас ракетнага ўдару ЗША па Кабуле 29 жніўня, папярэдне, загінулі дзевяць чалавек з адной сям'і, у тым ліку шасцёра дзяцей. Пра гэта піша CNN са спасылкай на брата аднаго з забітых. Ён кажа, што гэта была звычайная сям'я:

"Мы не ІГ або ДАІШ, гэта быў сямейны дом, дзе мае браты жылі са сваімі сем'ямі", — сказаў мужчына.

Па словах сваяка загінулых, на месцы здарэння было два аўтамабілі — Toyota Corona і Toyota Camry. Загінулыя знаходзіліся ў адным з іх.

Сусед загінулай сям'і распавёў CNN, што быў сведкам авіяўдару каля 17:00 па мясцовым часе. Ён акурат падыходзіў да дома, калі пачуў шум ракеты, а затым гучны выбух. Яму давялося самому хавацца, перш чым ратаваць суседзяў.

"Мы былі б глыбока засмучаныя любой патэнцыйнай гібеллю ні ў чым не вінаватых людзей", — гаворыцца ў заяве афіцыйнага прадстаўніка Цэнтральнага камандавання ЗША Біла Урбана. У ведамстве пацвярджаюць, што ім вядомыя паведамленні аб ахвярах сярод грамадзянскага насельніцтва.

"Наступныя магутныя выбухі адбыліся ў выніку разбурэння аўтамабіля, што паказвае на наяўнасць вялікай колькасці выбуховага матэрыялу ўнутры, гэта магло прывесці да дадатковых ахвяр", — заявілі амерыканскія вайскоўцы. Мінабароны ЗША напярэдадні расказала, што мэтай авіяўдару быў аўтамабіль, поўны выбухоўкі, і выказала ўпэўненасць, што мэта дасягнута.

 

В результате ракетного удара по Кабулу погибло 9 человек из одной семьи
Грамадзянін Афганістана трымае плакат ў памяць пра ахвяраў выбуху ў Кабуле я офіса Вярхоўнага камісара ААН па справах бежанцаў (УВКБ) падчас сядзячай акцыі пратэсту з заклікам да міжнароднай супольнасці дапамагчы афганскім бежанцам у Нью-Дэлі, Індыя, 27 жніўня 2021 года/ Reuters

Увечары 26 жніўня ля аэрапорта Кабула адбыўся тэракт. СМІ мяркуюць, што першы выбух здзейсніў тэрарыст-смяротнік. Другі прагрымеў з-за бомбы ў машыне. Загінулі каля 200 чалавек, большая частка з якіх — афганцы, сярод загінулых — 13 амэрыканскіх вайскоўцаў. Адказнасць за выбухі ўзяла на сябе ІГ. Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн аддаў загад нанесці ўдары па лідарах і аб'ектах групоўкі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі