У выніку расійскіх удараў па Украіне 23 студзеня загінулі 19 чалавек
Вынікі расійскай атакі ў Харкаве
Па стане на вечар 23 студзеня ад расійскіх удараў па Украіне памерлі 19 чалавек, а больш за 120 атрымалі раненні, піша hromadske.ua са словаў генпракурора Андрэя Косціна.
Найбольшая колькасць пацярпелых — на Харкаўшчыне.Там загінулі 15 чалавек, у тым ліку 8-гадовая дзяўчынка і яе маці — яны апынуліся пад заваламі ў выніку ракетнага ўдару па Харкаву. Яшчэ больш за 70 жыхароў вобласці атрымалі раненні.
У Херсонскай вобласці вядома пра трох загінулых, у Днепрапятроўскай — пра аднаго. Там таксама ёсць параненыя.
Падчас атакі на Кіеў пацярпелі 22 чалавекі, аднаго ўдалося рэанімаваць — цяпер ён знаходзіцца ў стане клінічнай смерці.
У ноч на 23 студзеня расіяне нанеслі камбінаваны ракетны ўдар па Украіне. Выкарыстоўваліся крылатыя, балістычныя, авіяцыйныя і зенітныя кіраваныя ракеты. Украінскія вайскоўцы збілі 21 з 41 ракеты. Ад атакі асабліва пацярпелі жылыя раёны ўкраінскіх гарадоў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.