У выніку тэракту ў Лондане загінулі 5 чалавек, больш за 40 атрымалі раненні
У выніку тэракту каля парламента ў Лондане загінулі 5 чалавек, больш за 40 атрымалі раненні. Сярод іх — паліцэйскія, студэнты, школьнікі, паведамляе "Бі-Бі-Сі". У сераду, 22 сакавіка, зламыснік на аўтамабілі збіваў людзей на ходніках на Вестмінстарскім мосце. Каля будынка парламента машына сутыкнулася з агароджай Вестмінстарскага палацу. Кіроўца з нажом напаў на паліцэйскага 48-гадовага Кіта Палмера, у якога не было зброі, і параніў яго (пазней ён памёр ад атрыманых ранаў). Быў выкліканы ўзброены нарад паліцыі, які параніў нападніка і ён неўзабаве сканаў. Вядома, што гэта быў барадаты мужчына азіяцкай знешнасці ва ўзросце каля 40 гадоў. Мяркуецца, што ён быў звязаны з радыкальнымі ісламістамі.
Скотланд-Ярд назваў здарэнне тэрактам.
На здымку: Лекары спрабуюць выратаваць жыццё параненаму тэрарысту. Фота: АР