У вёсцы Хатынічы за вываз смецця прымушаюць плаціць нават нябожчыкаў
Каля 300 жыхароў вёскі ў Ганцавіцкім раёне атрымалі папярэджанне ад камунгасу, што, калі яны не аплоцяць паслугу, то іх прыцягнуць да суда.
Такія папярэджанні прыходзяць нават нябожчыкам. Адно прыйшло на адрас Сцяпана Навуміка, які памёр у 2009 годзе.
Самі жыхары кажуць, што паслугу не атрымоўвалі. А некаторыя нават не падпісвалі дамовы. Таму подпісы на паперках — падробныя.
Еўрарадыё датэлефанавалася да жыхара вёскі Хатынічы Рыгора Ваўчка.
Рыгор Ваўчок: “Тут настолькі вар’ятня, што нават на нябожчыкаў рахункі прыходзяць! Людзі ў магіле, а на іх рахункі прыходзяць!”
Рыгор Аляксандравіч распавёў сваю гісторыю. У 2005 годзе да яго прыйшоў старшыня сельсавету і прапанаваў падпісаць дамову, згодна з якой да яго будзе прыязджаць машына і вывозіць смецце. За кожны вываз ён павінен плаціць 300 рублёў.
Рыгор Ваўчок: “Я кажу: дык гэта ж цудоўна! Навошта мне браць каня ды везці на сметнік… Калі б я загрузіў ды аддаў 300 рублёў — дый усё. Ну і карацей — цішыня… І машыны няма, дый смецця ў прынцыпе няма. Як штосьці з’явіцца, дык свінням аддаем ці спальваем.
Ну ,і карацей, прыходзіць мне рахунак — 33 тысячы. Плаці. Я адразу да старшыні сельсавету. Я кажу: на якой падставе?”
Пасля гэтага Рыгор Ваўчок напісаў заяву аб скасаванні дамовы.
Рыгор Ваўчок: “…І адмаўляюся ад аплаты 33 тысяч, паколькі я машыну па вывазе смецця не выкарыстоўваў. Я кажу: за дарэмна грошы плаціць не збіраюся. Гэта ж атрымоўваецца нейкая дурная дабрачыннасць — абалваньванне народа! Я пражыў 62-гі год, але такой анархіі, каб такім дурным чынам выманьвалі грошы, я яшчэ не бачыў.
Я ім кажу так: дык давайце мы такім чынам падымем бюджэт ганцавіцкай сёмай аўтабазы, якая дае аўтобусы, што ездзяць паміж вёскамі — ліпавыя дамовы зляпаем, здзярэм грошы з народу… Глядзіш, падымем эканоміку аўтабазы…”
Паводле словаў Рыгора Аляксандравіча, падобныя рахункі атрымалі каля 300 жыхароў вёскі. Некаторыя з іх нават дамовы на аказанне такой паслугі не падпісвалі. Подпісы на паперках хтосьці паставіў за іх. У многіх жыхароў заявы аб скасаванні дамоваў у камунгасе не бяруць. Людзі ідуць скардзіцца журналістам незалежнай газеты “Ганцавіцкі час”.
Намеснік галоўнага рэдактара газеты Пётр Гузаеўскі кажа, што да іх прыходзіла каля 10 чалавек.
Пётр Гузаеўскі: “…тэлефанавала яшчэ больш. Яшчэ да 2006 года камунгас даручыў сельсавету заключаць гэтыя дамовы. Яны дзе прайшліся, а дзе — не… Высветлілася, што гэта проста падробкі. А калі ўлічыць вялікую колькасць людзей — каму 33, каму 70 тысяч рублёў… Выходзіць нядрэнная сума. Людзі не карыстаюцца паслугай, а грошы — плаці”.
Людзі пачалі пісаць заявы ў міліцыю, але, згодна са словамі намесніка галоўнага рэдактара, днямі стала вядома, што міліцыя ўжо адмаўляецца іх браць.
Пётр Гузаеўскі: “Кажуць: хто вас там навучыў? У нас і так няма ўчастковых, няма каму займацца. Ідзіце, прыйдзеце пасля выбараў”.
Па падліках саміх жыхароў Хатынічаў, згодна з тым, колькі яны заплацілі грошай, за месяц мусіла прыехаць не менш за 36 машын.
Еўрарадыё будзе сачыць за падзеямі ў вёсцы Хатынічы.