У выпадку разрыву кантракту з Капэла сума кампенсацыі складзе 32 млн еўра

Фабіа Капэла трэніруе зборную Расіі па футболе. Ён вывеў яе ў фінальную частку чэмпіяната свету ў Бразіліі, дзе зборная правяла тры матчы. У выніку расіяне згулялі ўнічыю з Паўднёвай Карэяй і Алжырам, прайгралі Бельгіі і не выйшлі з групы ў адну восьмую фінала.

На радзіме футбалістаў такі выступ назвалі правальным. Кантракт італьянскага спецыяліста дзейнічае да 2018 года, у гэтым годзе Расія будзе прымаць сусветнае першынство.

Раней паведамлялася, што памер кампенсацыі для Капэла ў выпадку датэрміновага разрыву кантракта расіянамі можа скласці 25 мільёнаў долараў (18,3 мільёна еўра).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі