У якасці асноўнага гандлёвага партнёра Расіі мы прайграем Кітаю
Няправільна казаць, што мы павінны дыверсіфікаваць гандаль, — трэба было не вырабляць, каб пасля не даводзілася разгружаць склады. Спачатку павінна адбыцца рэструктурызацыя ў прамысловасці, бо тое, што мы вырабляем, мы роўна тое і прадаем, — кажа намеснік дырэктара Даследчыцкага цэнтра Інстытута прыватызацыі і мэнэджмента Ірына Тачыцкая Давайце пагутарым пра цяперашні стан знешняга гандлю Беларусі. У прыватнасці пра яго дыверсіфікацыю — пра што сёння вельмі часта кажуць як улады, так і незалежныя эксперты. І, вядома, пра адвязку нашага экспарту ад Расіі ў якасці галоўнай праблемы дыверсіфікацыі.
І пачнем давайце з агульнага стану знешняга гандлю Беларусі. Што змянялася ў апошні час? Што адбывалася і як можна ахарактарызаваць тое, што мы маем сёння?
Ірына Тачыцкая: Калі казаць у цэлым пра стан знешняга гандлю, то трэба адзначыць, што 2009 год — досыць складаны. Праблемы ўзніклі ў канцы 2008, а ў 2009 сталі абсалютна відавочнымі. Сёння Беларусь перажывае двайны шок. У нас вельмі сур’ёзныя праблемы з экспартам у краіны СНД, у прыватнасці ў Расію. І таксама вельмі сур’ёзныя праблемы з экспартам у краіны астатняга свету.
Важна адзначыць, што гэтыя шокі — экзагенныя, то бок, яны не звязаныя са стратай канкурэнтаздольнасці. Гэта чыста экзагенны шок, звязаны з фінансава-эканамічным крызісам. У гэтым і ёсць праблема, што ад нас гэтыя шокі не залежаць і таму нам вельмі цяжка да іх адаптавацца.
Што зменіць крызіс у знешнім гандлі Беларусі, што ён ужо змяніў і як гэта на нас адбілася?
Што тычыцца экспарту на рынкі краінаў не СНД — падалі кошты на нафту, адпаведна падалі кошты на нафтапрадукты, якія мы туды прадаем. Мы прадавалі тыя самыя аб’ёмы нафтапрадуктаў, што і раней, нават трошкі большыя, але ў грашовым выражэнні экспарт скараціўся вельмі моцна, ледзьве не на 50%. То бок, гэта было звязана з рэзкім падзеннем коштаў. І мы з гэтым нічога зрабіць не можам. Мы можам толькі сядзець і чакаць, калі сітуацыя палепшае.
Калі мы паглядзім на расійскі рынак, там адбывалася такая ж сітуацыя. Мы ў Расію пасылаем збольшага так званыя інвестыцыйныя тавары. І гэтая група пацярпела больш за ўсё, таму што натуральна, што калі ў цябе крызіс і табе дрэнна, ты не закупляеш ні грузавікі, ні трактары. Натуральна, што ты не закупляеш нейкую машынабудаўнічую прадукцыю — станкі і г.д. І тут у нас узніклі вялікія праблемы ў такіх вытворцаў як МАЗ, Трактарны завод… Ізноў жа кажу: гэта ад нас не залежыць. Гэта трэба чакаць, пакуль рынак адбудуецца.
Але, магчыма, мы зможам штосьці для сябе з гэтага вынесці, а не проста сядзець і чакаць…
Так, ёсць вельмі важны момант, пра які трэба гаварыць з пункту гледжання будучай канкурэнтаздольнасці. Гэты крызіс з’яўляецца добрым урокам для многіх краінаў і магчымасцю падумаць, якую эканоміку яны хочуць бачыць у будучыні. Чаго мы хочам? Рухацца далей у бок прадукцыі з высокай доляй прыбавачнай вартасці, альбо мы хочам рухацца ў бок хай-тэк ці яшчэ чаго? Ці мы па-ранейшаму хочам мець у экспарце тавары з высокай доляй сыравіны, матэрыялаў і працоўнай сілы?
Гэтае пытанне даволі сур’ёзнае, але ў мяне складваецца ўражанне, што мы нават такія пытанні сабе не задаем. Мы абсалютна цвёрда ўпэўненыя, што рынкі паціху адбудуюцца, мы свае запасы як-небудзь распрадамо. І распачнем нейкі новы віток.
І трэба ізноў-такі вельмі дакладна разумець, што на расійскім рынку ў нас расце сур’ёзная канкурэнцыя з боку машынабудаўнічай прадукцыі — гэта Кітай. Таму што той Кітай, які ў нас доўгі час успрымаўся як танны тэкстыль — уласна кажучы, гэта ўжо не так. І ў бліжэйшай будучыні — гэта вельмі сур’ёзны канкурэнт, з пункту гледжання той традыцыйнай прадукцыі, якой мы гандлюем на рынку Расіі.
Цяпер з ЕС Беларусь гандлюе больш, чым з Расіяй. То бок, Еўрасаюз пасунуў нашага заўсёднага партнёра Расію на 2-е месца... Гэта поспех палітыкі дыверсіфікацыі? Ці гэта абумоўлена іншымі прычынамі? Напрыклад, беларускія ўлады ўпэўніваюць, што гэта поспех палітыкі дыверсіфікацыі экспарта. Ці так гэта?
Любы чалавек, які глядзіць на статыстыку, скажа, што гэта не зусім так. Калі падыходзіць да гэтага фармальна, то так — геаграфічная дыверсіфікацыя ёсць. У нас доля Еўрасаюза вырасла, але калі паглядзець паводле таварнай канцэнтрацыі, то мы абсалютна канкрэтна пабачым, што з Еўрасаюзам мы гандлюем трыма таварамі — гэта ў першую чаргу нафтапрадукты, а таксама прадукцыя хімічнай прамысловасці…
Чаму ў такім разе ўсё ж такі адбылася геаграфічная дыверсіфікацыя і мы пачалі гандляваць больш з Еўрасаюзам, а не з Расіяй?
Менавіта з-за таго, што ў апошнія гады ў нас вельмі моцна расла пастаўка нафтапрадуктаў. Натуральна, гэта можна было зрабіць яшчэ і таму, што Расія прадавала нам нафту па прэферэнцыйных цэнах. То бок, мы атрымліваем на перапрацоўку нафту, нягледзячы на ўсе расійскія пошліны, па прэферынцыйных цэнах. Мы ж не купляем нафту на якой-небудзь біржы Ротэрдама…
Куды цяпер Беларусі мае сэнс у першую чаргу накіроўваць свой экспарт — на расійскі рынак ці рынкі краінаў ЕС? І што нашае патрэбна на Захадзе? Ці можам мы ў чымсьці замяніць той самы Кітай?
Ну, напрыклад, што тычыцца тэкстыльнай прамысловасці, з пункту гледжання паставак у Еўропу тут існуе цэлы шэраг момантаў. Па-першае, шэраг тэкстыльных тавараў мы маглі б пастаўляць на сёння больш, калі б у нас не было квот. Але ёсць адно маленькае “але”.
Тэкстыльная прадукцыя вельмі адчувальная да выдаткаў і кошту працоўнай сілы. То бок, гэта той тавар, які з’яўляецца працаёмкім. Гэта значыць — альбо ты вырабляеш нейкія нішавыя тавары, брэндавыя тавары высокай якасці, альбо ты робіш штосьці вельмі таннае, што і рабіў Кітай, з прычыны таго, што ў цябе проста танная працоўная сіла. У нас працоўная сіла перастае быць таннай, мы па цане канкураваць ужо практычна не можам.
У прынцыпе, гэта — вялікі рынак, на якім можна было б працаваць, але ў такім разе павінны быць абсалютна новыя падыходы, абсалютна новая канцэпцыя тэкстыльнай прамысловасці. Альбо патрэбна проста ўсё адшываць па замовах нейкіх брэндаў, альбо шукаць новыя нішы… Гэта ўсё досыць цяжка. Бо ў нас прывыклі працаваць па-іншаму.
Насамрэч у нашай тэкстыльнай прамысловасці, на маю думку, такая праблема, што мы не можам уявіць сабе ў прынцыпе нейкую канцэпцыю яе развіцця. Таму гэта магло б быць перспектыўным, але гэта трэба вельмі сур’ёзна пераглядаць і змяняць існуючыя падыходы да маркетынгу, брэндавання і г.д. Але тэарэтычна рынак вялікі і перспектыўны.
Харчовая прадукцыя ў нас сапраўды канкурэнтаздольная на расійскім рынку, чаму, напрыклад, сведчаць і “малочныя войны”. Але тыя ж самыя “малочныя вайны” паказалі, што насамрэч пры такім стаўленні да сертыфікацыі, якасці, тэхнічных стандартаў мы ніколі не выйдзем на еўрапейскі рынак.
Вы можаце сабе ўявіць сітуацыю, каб на еўрапейскім рынку, з іх вельмі сур’ёзнымі і вельмі высокімі тэхнічнымі стандартамі, якія пастаянна ў іх пераглядаюцца і ўдасканальваюцца, можна было б кудысьці штосьці ўвозіць, не прыводзячы сертыфікаты ў адпаведнасць з тымі патрабаваннямі, якія павінны там быць?
То бок, тэарэтычна мы нібыта і маглі б скласці канкурэнцыю, але ўсё ўпіраецца ў тэхнічныя перашкоды?
Вы ведаеце, што тычыцца чыста тэарэтычнага боку, то я таксама не тое каб вельмі ўпэўненая… Таму што, напрыклад, той, хто бываў у Польшчы, можа параўнаць кошты на малочную прадукцыю ў Польшчы з нашымі. То бок, нават тэарэтычна, калі будзе створаная зона свабоднага гандлю з Еўрапейскім Саюзам, у нашай харчовай прамысловасці трэба ўсё вельмі сур’ёзна мяняць, і трэба зваць нейкіх сур’ёзных інвестараў. Пры ўсёй маёй павазе да “Савушкінага прадукта” да яшчэ чагосьці, для заходняга пакупніка яшчэ вельмі важны брэнд. Штосьці, пра што яны ведаюць. Яны вельмі рэдка выбіраюць на паліцах тое, чаго не ведаюць.
Гэта рынак цікавы для інвестара, калі стварыць адпаведныя ўмовы і прывезці заходніх інвестараў, якія маюць свае рынкі збыту, сваю дылерскую сетку і г.д. Але ў прынцыпе, на сённяшні дзень, я не вельмі ўяўляю, як з нашымі выдаткамі мы можам канкураваць па цане на рынках Еўрапейскага Саюза, з улікам таго, што мы не вырабляем чагосьці брэндавага, пазнавальнага. Гэта рынак вельмі вялікі, але і такі ж канкурэнтны. Дзеля таго, каб на яго трапляць, трэба вельмі дасканала прадумваць стратэгію.
Сальда ў нас сапраўды вельмі вялікае: паводле дадзеных на студзень-ліпень, яно было ўжо больш за 4 мільярды. Яно вялікае і ў абсалютным выражэнні: у параўнанні з ВУП яно ў апошні час у нас вагаецца ў раёне 18% ад ВУП. Гэта сапраўды вельмі вялікае сальда і вельмі сур’ёзная праблема.
Што нам рабіла станоўчае сальда з краінамі ў не СНД? Гэта нафтапрадукты і калійныя ўгнаенні. Практычна гэтыя дзве пазіцыі і рабілі нам станоўчае сальда. У сувязі з тым, што ў нас у першай палове года былі праблемы з калійнымі ўгнаеннямі, і цэны на нафтапрадукты таксама моцна ўпалі — таму ў нас і ўзнікла такая праблема. Цяпер яна, магчыма, будзе зніжацца. І я так думаю, што сітуацыя змякчэе…
А ўвогуле — які мінус аптымальны?
Аптымальна, канечне, каб гандаль быў збалансаваны. Каб твой экспарт хаця б прыблізна адпавядаў твайму імпарту, то бок, каб не было мінуса…
Але ў ЗША там таксама вялікае адмоўнае сальда — і ўсё роўна людзі там жывуць, і краіна багацее...
Давайце не будзем блытаць праблемы гандлёвага і плацёжнага балансу. У ЗША вялікае адмоўнае сальда ў гандлі таварамі можа быць пакрытае вялікім прытокам інвестыцый па плацёжным балансе.
У нас насамрэч сітуацыя з гандлёвым балансам трывожная, але калі б мы мелі вялікі прыток інвестыцый па плацёжным балансе, мы маглі б гэта кампенсаваць. Шмат у якіх краінах гандлёвы баланс можа быць адмоўным з-за розных прычын — напрыклад, таму што краіна вельмі моцна мадэрнізуецца, завозіць інвестыцыйныя тавары, абсталяванне, яшчэ штосьці. І на нейкім этапе сальда можа вельмі моцна вырасці, але гэта ўсё робіцца, бо пасля ты будзеш нарошчваць экспарт.
Але я думаю, што ў нас гэты гандаль з краінамі не СНД будзе паступова павялічвацца. І я думаю, што абсалютна стоадсоткава адмоўнае сальда паціху будзе змяншацца.
У сілу таго, што мы, як любая малая эканоміка, вельмі залежым ад знешніх шокаў, трэба думаць, як надаваць устойлівасць, на якія групы тавараў рабіць упор у будучыні, як дыверсіфікаваць… Натуральна, што такая высокая залежнасць ад экспарта чыста сыравінных тавараў, такіх як нафтапрадукты — не ёсць добра. Гэта заўсёды робіць цябе вельмі залежным ад знешняй кан’юнктуры. Хутчэй за ўсё, трэба думаць, як дыверсіфікаваць знешні гандаль і пераходзіць на тавары, што не схільныя да такіх моцных кан’юнктурных ваганняў, да якіх схільная сыравіна, якой мы гандлюем.
Зразумела, што ў пэўнай ступені палітыка аказвае ўплыў. Натуральна, што нафту ад Расіі па прэферанцыйных коштах мы атрымліваем не проста так, што мы вось тут побач знаходзімся… Літва ж, Украіна, Еўропа не атрымліваюць так.
Што тычыцца расійскага рынку і паставак нашых тавараў, тут таксама палітыка аказвае ўплыў, таму што як пачынаем мы менш сябраваць, раптам аказваецца, што, напрыклад, маскоўская мэрыя не хоча нашыя аўтобусы купляць. Так, гэта палітычныя фактары, якія, дарэчы сказаць, цяжка прадказаць. І ў гэтым плане рынак Еўрасаюза нашмат больш прадказальны. Там такога ўплыву менш, там фактычна ў большай ступені дзейнічаюць эканамічныя інтарэсы: твая прадукцыя канкурэнтная — значыць, я яе купляю. І наўрад ці там будзе хтосьці кудысьці тэлефанаваць і даваць устаноўку штосьці не купляць.
Дрэнна гэта ці добра… У прынцыпе я не магу сказаць, што гэта так ужо і дрэнна. Гэта свайго роду маркетынгавыя хады. Скажам, такім чынам мы таксама дзейнічаем.
Ці ёсць яшчэ краіны, якія ў сваім знешнім гандлі так прывязаныя да суседа, як мы да Расіі?
Канечне, ёсць у свеце шэраг такіх краінаў, але яны як правіла не адносяцца да развітых краінаў. Ёсць такія дзяржавы, у якіх высокая таварная канцэнтрацыя, у іх літаральна ўвесь экспарт базуецца на 2-3 таварах, і ў іх высокая геаграфічная канцэнтрацыя — літаральна некалькі краінаў. Але гэта акурат прыклады таго, як рабіць не трэба. Гэта робіць тваю эканоміку вельмі схільнай да знешніх шокаў. Пра тое, што ў нас гэта можа быць праблемай, паказаў яшчэ першы расійскі крызіс 1998-га года.
Гандаль насамрэч — гэта штосьці другаснае ад той прамысловай палітыкі, якую ў прынцыпе выпрацоўвае для сябе дзяржава. Мы памрэм, але не зможам гандляваць чымсьці, што мы не вырабляем альбо вырабляем дрэннай якасці. У аснове ляжыць прамысловая палітыка. Гэта і інвестыцыйная палітыка, гэта цэлы комплекс. А гандаль — гэта ўжо тое, што мы маем на выйсці. І таму казаць цяпер, што “ай-я-яй, хтосьці там дрэнна прадаваў, давайце склады разгружаць” — ну, гэта несур’ёзна. Гандаль у гэтым не вінаваты. Трэба было не вырабляць, каб пасля не даводзілася разгружаць гэтыя склады.
Я яшчэ раз падкрэсліваю, што няправільна казаць пра тое, што мы павінны дыверсіфікаваць гандаль. Гэта слушная абсалютна фраза, але за ёй павінна стаяць сур’ёзная рэструктурызацыя ў прамысловасці. Без гэтага дыверсіфікаваць нельга. Тое, што мы вырабляем, — мы роўна тое і прадаем.
І пачнем давайце з агульнага стану знешняга гандлю Беларусі. Што змянялася ў апошні час? Што адбывалася і як можна ахарактарызаваць тое, што мы маем сёння?
Ірына Тачыцкая: Калі казаць у цэлым пра стан знешняга гандлю, то трэба адзначыць, што 2009 год — досыць складаны. Праблемы ўзніклі ў канцы 2008, а ў 2009 сталі абсалютна відавочнымі. Сёння Беларусь перажывае двайны шок. У нас вельмі сур’ёзныя праблемы з экспартам у краіны СНД, у прыватнасці ў Расію. І таксама вельмі сур’ёзныя праблемы з экспартам у краіны астатняга свету.
Важна адзначыць, што гэтыя шокі — экзагенныя, то бок, яны не звязаныя са стратай канкурэнтаздольнасці. Гэта чыста экзагенны шок, звязаны з фінансава-эканамічным крызісам. У гэтым і ёсць праблема, што ад нас гэтыя шокі не залежаць і таму нам вельмі цяжка да іх адаптавацца.
Што зменіць крызіс у знешнім гандлі Беларусі, што ён ужо змяніў і як гэта на нас адбілася?
Што тычыцца экспарту на рынкі краінаў не СНД — падалі кошты на нафту, адпаведна падалі кошты на нафтапрадукты, якія мы туды прадаем. Мы прадавалі тыя самыя аб’ёмы нафтапрадуктаў, што і раней, нават трошкі большыя, але ў грашовым выражэнні экспарт скараціўся вельмі моцна, ледзьве не на 50%. То бок, гэта было звязана з рэзкім падзеннем коштаў. І мы з гэтым нічога зрабіць не можам. Мы можам толькі сядзець і чакаць, калі сітуацыя палепшае.
Калі мы паглядзім на расійскі рынак, там адбывалася такая ж сітуацыя. Мы ў Расію пасылаем збольшага так званыя інвестыцыйныя тавары. І гэтая група пацярпела больш за ўсё, таму што натуральна, што калі ў цябе крызіс і табе дрэнна, ты не закупляеш ні грузавікі, ні трактары. Натуральна, што ты не закупляеш нейкую машынабудаўнічую прадукцыю — станкі і г.д. І тут у нас узніклі вялікія праблемы ў такіх вытворцаў як МАЗ, Трактарны завод… Ізноў жа кажу: гэта ад нас не залежыць. Гэта трэба чакаць, пакуль рынак адбудуецца.
Але, магчыма, мы зможам штосьці для сябе з гэтага вынесці, а не проста сядзець і чакаць…
Так, ёсць вельмі важны момант, пра які трэба гаварыць з пункту гледжання будучай канкурэнтаздольнасці. Гэты крызіс з’яўляецца добрым урокам для многіх краінаў і магчымасцю падумаць, якую эканоміку яны хочуць бачыць у будучыні. Чаго мы хочам? Рухацца далей у бок прадукцыі з высокай доляй прыбавачнай вартасці, альбо мы хочам рухацца ў бок хай-тэк ці яшчэ чаго? Ці мы па-ранейшаму хочам мець у экспарце тавары з высокай доляй сыравіны, матэрыялаў і працоўнай сілы?
Гэтае пытанне даволі сур’ёзнае, але ў мяне складваецца ўражанне, што мы нават такія пытанні сабе не задаем. Мы абсалютна цвёрда ўпэўненыя, што рынкі паціху адбудуюцца, мы свае запасы як-небудзь распрадамо. І распачнем нейкі новы віток.
На расійскім рынку ў нас расце сур’ёзная канкурэнцыя з боку Кітаю. Бо сёння гэта не толькі танны тэкстыль
Але тут ёсць цэлы шэраг пагроз, нават з боку расійскага рынку. Таму што калі Расія сапраўды вырашыць неяк моцна мяняцца, то ўзнікне вельмі вялікае пытанне — ці задаволяць яе паводле якасці нашыя інвестыцыйныя тавары, якія мы туды пастаўлялі. Насамрэч Расія даволі багатая краіна, і яна можа дазволіць сабе выбіраць якасць як асноўны прыярытэт у закупцы інвестыцыйных тавараў. І, уласна кажучы, гэтую тэндэнцыю мы пачалі назіраць ужо да крызісу.І трэба ізноў-такі вельмі дакладна разумець, што на расійскім рынку ў нас расце сур’ёзная канкурэнцыя з боку машынабудаўнічай прадукцыі — гэта Кітай. Таму што той Кітай, які ў нас доўгі час успрымаўся як танны тэкстыль — уласна кажучы, гэта ўжо не так. І ў бліжэйшай будучыні — гэта вельмі сур’ёзны канкурэнт, з пункту гледжання той традыцыйнай прадукцыі, якой мы гандлюем на рынку Расіі.
Цяпер з ЕС Беларусь гандлюе больш, чым з Расіяй. То бок, Еўрасаюз пасунуў нашага заўсёднага партнёра Расію на 2-е месца... Гэта поспех палітыкі дыверсіфікацыі? Ці гэта абумоўлена іншымі прычынамі? Напрыклад, беларускія ўлады ўпэўніваюць, што гэта поспех палітыкі дыверсіфікацыі экспарта. Ці так гэта?
Любы чалавек, які глядзіць на статыстыку, скажа, што гэта не зусім так. Калі падыходзіць да гэтага фармальна, то так — геаграфічная дыверсіфікацыя ёсць. У нас доля Еўрасаюза вырасла, але калі паглядзець паводле таварнай канцэнтрацыі, то мы абсалютна канкрэтна пабачым, што з Еўрасаюзам мы гандлюем трыма таварамі — гэта ў першую чаргу нафтапрадукты, а таксама прадукцыя хімічнай прамысловасці…
Чаму ў такім разе ўсё ж такі адбылася геаграфічная дыверсіфікацыя і мы пачалі гандляваць больш з Еўрасаюзам, а не з Расіяй?
Менавіта з-за таго, што ў апошнія гады ў нас вельмі моцна расла пастаўка нафтапрадуктаў. Натуральна, гэта можна было зрабіць яшчэ і таму, што Расія прадавала нам нафту па прэферэнцыйных цэнах. То бок, мы атрымліваем на перапрацоўку нафту, нягледзячы на ўсе расійскія пошліны, па прэферынцыйных цэнах. Мы ж не купляем нафту на якой-небудзь біржы Ротэрдама…
Куды цяпер Беларусі мае сэнс у першую чаргу накіроўваць свой экспарт — на расійскі рынак ці рынкі краінаў ЕС? І што нашае патрэбна на Захадзе? Ці можам мы ў чымсьці замяніць той самы Кітай?
Ну, напрыклад, што тычыцца тэкстыльнай прамысловасці, з пункту гледжання паставак у Еўропу тут існуе цэлы шэраг момантаў. Па-першае, шэраг тэкстыльных тавараў мы маглі б пастаўляць на сёння больш, калі б у нас не было квот. Але ёсць адно маленькае “але”.
Тэкстыльная прадукцыя вельмі адчувальная да выдаткаў і кошту працоўнай сілы. То бок, гэта той тавар, які з’яўляецца працаёмкім. Гэта значыць — альбо ты вырабляеш нейкія нішавыя тавары, брэндавыя тавары высокай якасці, альбо ты робіш штосьці вельмі таннае, што і рабіў Кітай, з прычыны таго, што ў цябе проста танная працоўная сіла. У нас працоўная сіла перастае быць таннай, мы па цане канкураваць ужо практычна не можам.
У прынцыпе, гэта — вялікі рынак, на якім можна было б працаваць, але ў такім разе павінны быць абсалютна новыя падыходы, абсалютна новая канцэпцыя тэкстыльнай прамысловасці. Альбо патрэбна проста ўсё адшываць па замовах нейкіх брэндаў, альбо шукаць новыя нішы… Гэта ўсё досыць цяжка. Бо ў нас прывыклі працаваць па-іншаму.
Насамрэч у нашай тэкстыльнай прамысловасці, на маю думку, такая праблема, што мы не можам уявіць сабе ў прынцыпе нейкую канцэпцыю яе развіцця. Таму гэта магло б быць перспектыўным, але гэта трэба вельмі сур’ёзна пераглядаць і змяняць існуючыя падыходы да маркетынгу, брэндавання і г.д. Але тэарэтычна рынак вялікі і перспектыўны.
Харчовая прадукцыя ў нас сапраўды канкурэнтаздольная, але з такім стаўленнем да сертыфікацыі, якасці і тэхнічных стандартаў мы ніколі не выйдзем на еўрапейскі рынак
Цяпер кажуць, што асноўнае, што можна прадаць, — гэта прадукты харчавання. А ў нас няма ніводнага прадукта харчавання, які б прадаваўся на Захадзе. Гэта праблема, альбо гэта нармальна, што прадуктамі харчавання мы гандлюем толькі з Расіяй?Харчовая прадукцыя ў нас сапраўды канкурэнтаздольная на расійскім рынку, чаму, напрыклад, сведчаць і “малочныя войны”. Але тыя ж самыя “малочныя вайны” паказалі, што насамрэч пры такім стаўленні да сертыфікацыі, якасці, тэхнічных стандартаў мы ніколі не выйдзем на еўрапейскі рынак.
Вы можаце сабе ўявіць сітуацыю, каб на еўрапейскім рынку, з іх вельмі сур’ёзнымі і вельмі высокімі тэхнічнымі стандартамі, якія пастаянна ў іх пераглядаюцца і ўдасканальваюцца, можна было б кудысьці штосьці ўвозіць, не прыводзячы сертыфікаты ў адпаведнасць з тымі патрабаваннямі, якія павінны там быць?
То бок, тэарэтычна мы нібыта і маглі б скласці канкурэнцыю, але ўсё ўпіраецца ў тэхнічныя перашкоды?
Вы ведаеце, што тычыцца чыста тэарэтычнага боку, то я таксама не тое каб вельмі ўпэўненая… Таму што, напрыклад, той, хто бываў у Польшчы, можа параўнаць кошты на малочную прадукцыю ў Польшчы з нашымі. То бок, нават тэарэтычна, калі будзе створаная зона свабоднага гандлю з Еўрапейскім Саюзам, у нашай харчовай прамысловасці трэба ўсё вельмі сур’ёзна мяняць, і трэба зваць нейкіх сур’ёзных інвестараў. Пры ўсёй маёй павазе да “Савушкінага прадукта” да яшчэ чагосьці, для заходняга пакупніка яшчэ вельмі важны брэнд. Штосьці, пра што яны ведаюць. Яны вельмі рэдка выбіраюць на паліцах тое, чаго не ведаюць.
Гэта рынак цікавы для інвестара, калі стварыць адпаведныя ўмовы і прывезці заходніх інвестараў, якія маюць свае рынкі збыту, сваю дылерскую сетку і г.д. Але ў прынцыпе, на сённяшні дзень, я не вельмі ўяўляю, як з нашымі выдаткамі мы можам канкураваць па цане на рынках Еўрапейскага Саюза, з улікам таго, што мы не вырабляем чагосьці брэндавага, пазнавальнага. Гэта рынак вельмі вялікі, але і такі ж канкурэнтны. Дзеля таго, каб на яго трапляць, трэба вельмі дасканала прадумваць стратэгію.
Адмоўнае гандлёвае сальда Беларусі будзе абсалютна стоадсоткава змяншацца
Адмоўнае сальда знешняга гандлю Беларусі ў 2008 годзе пераваліла за 3 мільярды долараў. Ці сапраўды гэта дрэнна, калі гандлёвае сальда — адмоўнае. І які мінус аптымальны?Сальда ў нас сапраўды вельмі вялікае: паводле дадзеных на студзень-ліпень, яно было ўжо больш за 4 мільярды. Яно вялікае і ў абсалютным выражэнні: у параўнанні з ВУП яно ў апошні час у нас вагаецца ў раёне 18% ад ВУП. Гэта сапраўды вельмі вялікае сальда і вельмі сур’ёзная праблема.
Што нам рабіла станоўчае сальда з краінамі ў не СНД? Гэта нафтапрадукты і калійныя ўгнаенні. Практычна гэтыя дзве пазіцыі і рабілі нам станоўчае сальда. У сувязі з тым, што ў нас у першай палове года былі праблемы з калійнымі ўгнаеннямі, і цэны на нафтапрадукты таксама моцна ўпалі — таму ў нас і ўзнікла такая праблема. Цяпер яна, магчыма, будзе зніжацца. І я так думаю, што сітуацыя змякчэе…
А ўвогуле — які мінус аптымальны?
Аптымальна, канечне, каб гандаль быў збалансаваны. Каб твой экспарт хаця б прыблізна адпавядаў твайму імпарту, то бок, каб не было мінуса…
Але ў ЗША там таксама вялікае адмоўнае сальда — і ўсё роўна людзі там жывуць, і краіна багацее...
Давайце не будзем блытаць праблемы гандлёвага і плацёжнага балансу. У ЗША вялікае адмоўнае сальда ў гандлі таварамі можа быць пакрытае вялікім прытокам інвестыцый па плацёжным балансе.
У нас насамрэч сітуацыя з гандлёвым балансам трывожная, але калі б мы мелі вялікі прыток інвестыцый па плацёжным балансе, мы маглі б гэта кампенсаваць. Шмат у якіх краінах гандлёвы баланс можа быць адмоўным з-за розных прычын — напрыклад, таму што краіна вельмі моцна мадэрнізуецца, завозіць інвестыцыйныя тавары, абсталяванне, яшчэ штосьці. І на нейкім этапе сальда можа вельмі моцна вырасці, але гэта ўсё робіцца, бо пасля ты будзеш нарошчваць экспарт.
Але я думаю, што ў нас гэты гандаль з краінамі не СНД будзе паступова павялічвацца. І я думаю, што абсалютна стоадсоткава адмоўнае сальда паціху будзе змяншацца.
У сілу таго, што мы, як любая малая эканоміка, вельмі залежым ад знешніх шокаў, трэба думаць, як надаваць устойлівасць, на якія групы тавараў рабіць упор у будучыні, як дыверсіфікаваць… Натуральна, што такая высокая залежнасць ад экспарта чыста сыравінных тавараў, такіх як нафтапрадукты — не ёсць добра. Гэта заўсёды робіць цябе вельмі залежным ад знешняй кан’юнктуры. Хутчэй за ўсё, трэба думаць, як дыверсіфікаваць знешні гандаль і пераходзіць на тавары, што не схільныя да такіх моцных кан’юнктурных ваганняў, да якіх схільная сыравіна, якой мы гандлюем.
Палітыка аказвае ўплыў на гандаль: як толькі мы пачынаем менш сябраваць, аказваецца, што маскоўская мэрыя не хоча купляць нашыя аўтобусы
Ці шмат у нашым знешнім гандлі палітыкі? І як яна ўплывае на гандаль?Зразумела, што ў пэўнай ступені палітыка аказвае ўплыў. Натуральна, што нафту ад Расіі па прэферанцыйных коштах мы атрымліваем не проста так, што мы вось тут побач знаходзімся… Літва ж, Украіна, Еўропа не атрымліваюць так.