У Японіі пасля шэрагу землятрусаў абвясцілі пагрозу цунамі

Цунамі, ілюстрацыйнае фота

Цунамі, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

У цэнтральнай частцы Японіі адбылося некалькі землятрусаў. Як перадае ТАСС, магнітуда наймацнейшага з іх склала 7,6 бала.

Моцныя землятрусы адбыліся ў раёне прэфектур Ісікава і Ніігата. На востраве Хансю былі зафіксаваныя пяць магутных землятрусаў рознай магнітуды. У Токіа таксама адчуваліся падземныя штуршкі.

Без электрычнасці засталіся больш за 35 тысяч дамоў. У Японіі прыпынілі рух хуткасных цягнікоў.

Улады абвясцілі пагрозу цунамі для ўсяго заходняга ўзбярэжжа краіны. На асобных участках вышыня хваляў цунамі дасягае 5 метраў. Паведамляецца, што некаторыя з хваляў дасягнулі прыбярэжнай зоны ўжо праз некалькі хвілін пасля першых падземных штуршкоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі