У Яраслаўлі аштрафавалі 40 беларусаў-нелегалаў, якія будавалі банк
Цэлую брыгаду нелегалаў з Беларусі выявілі ў расійскім горадзе Яраслаўль. Яны будавалі банк. Беларусы мусілі заплаціць штраф — больш за 3000 долараў.
Беларускіх будаўнікоў наняла на працу маскоўская фірма “Инженеринг”, якая не парупілася пра іх рэгістрацыю ў міграцыйнай службе.
Але мясцовую пракуратуру больш узрушыла тое, што жылі нашыя землякі ў старажытным будынку XVIII стагоддзя, які ўлады перадалі фірме “Русинвест”. Умовы пражывання былі прызнаныя антысанітарнымі.
У маленькіх пакоях былі размешчаныя па 6-8 чалавек, якія спалі на ложках у два ярусы. Зараз працадаўцы мусяць падшукаць для будаўнікоў лепшыя памяшканні.
За нелегальнае пражыванне беларусы заплацілі па 78 долараў штрафу кожны. Паводле словаў Ігара Даніловіча, брыгадзіра беларускіх будаўнікоў, штрафы ўжо аплачаныя, а пасля выходных усе рабочыя пройдуць рэгістрацыю.
http://www.ntm-tv.ru