У Запарожскай вобласці будуюць падземныя школы
Будаўніцтва падземнай школы
У Запарожскай вобласці Украіны будуюць адразу шэсць падземных школ, піша "Бабель". Работы вядуцца не толькі ў самім Запарожжы, але і ў сельскіх раёнах.
Як кажуць мясцовыя ўлады, некаторыя са школ ужо "ў высокай ступені гатоўнасці". Астатнія — на пачатковых этапах работ.
Першыя падземныя школы ў вобласці плануюць адкрыць да канца кастрычніка. Яны не будуць першымі ў краіне: у красавіку такую пабудавалі ў Харкаве.
Ва ўмовах вайны з Расіяй і пастаянных абстрэлаў перавод школ пад зямлю дазволіць захоўваць бяспеку дзяцей.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.