У Зэльвенскім раёне ад стыхіі моцна пацярпела школа
![Школа ў Галынцы, 20 чэрвеня 2024-га](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-06/img_9973.jpg.webp?itok=ylhJjUvU)
Школа ў Галынцы, 20 чэрвеня 2024-га / zelwa.by
У Зэльвенскім раёне Гродзенскай вобласці працягваюць ліквідоўваць наступствы стыхіі. 19 чэрвеня моцны вецер зрываў дахі жылых дамоў і гаспадарчых пабудоў, ламаў дрэвы. Эпіцэнтр стыхійнага бедства быў каля вёскі Беражкі, там у сераду загінула жанчына.
У аграгарадку Галынка Зэльвенскага раёна яшчэ падлічваюць шкоду. Вецер таксама валіў дрэвы і зрываў дахі дамоў. Пашкоджанні таксама атрымалі ферма, крама, амбулаторыя, царква і сярэдняя школа. Частка даху навучальнай установы знесла ад моцнага ветру, а паверхі затапіла з прычыны залевы. У выніку столь часткова разбураная, падцёкі на сценах і сапсаваная падлога, піша раённая газета.
"Моцныя парывы ветру пабілі вокны і знеслі шыфер. Адпаведна пацякло ўсё, — расказвае дырэктар Галынкаўскай школы Ніна Самойлава. — Работнікі школы аператыўна накрылі плёнкай мэблю і тэхніку, асобныя прадметы ўжо вынеслі ў больш бяспечнае месца. Цяпер стараемся сваімі сіламі ліквідаваць наступствы стыхіі. Будынак абясточаны. Для дзяцей, якія адпачываюць у прышкольным лагеры, арганізавалі цэнтралізаваны падвоз у суседнюю — Дзярэчынскую сярэднюю школу. Там з імі працуюць нашы выхавальнікі. Дзеці ў бяспецы, не напалоханыя. А ў самой школе вядуцца работы".
![У Зэльвенскім раёне ад стыхіі моцна пацярпела школа](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/img_9996.jpg.webp?itok=Iqzbw2UN)
![У Зэльвенскім раёне ад стыхіі моцна пацярпела школа](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/img_9987.jpg.webp?itok=kqqWDO54)
![У Зэльвенскім раёне ад стыхіі моцна пацярпела школа](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/img_0007.jpg.webp?itok=7r66Bzsx)
![У Зэльвенскім раёне ад стыхіі моцна пацярпела школа](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/img_9985.jpg.webp?itok=y6YFLniJ)
![У Зэльвенскім раёне ад стыхіі моцна пацярпела школа](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/img_9991.jpg.webp?itok=XsQGnpZb)
![У Зэльвенскім раёне ад стыхіі моцна пацярпела школа](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/img_9980.jpg.webp?itok=ezOuyrpM)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.