У Жлобіне памёр хлопец, які ў навагоднюю ноч пацярпеў ад выбуху петарды

У Жлобіне памёр хлопец, які ў навагоднюю ноч пацярпеў ад выбуху петарды

У Жлобіне памёр 24-гадовы хлопец, які ў навагоднюю ноч пацярпеў ад выбуху петарды. Падчас святкаванняў ён атрымаў закрытую чэрапна-мазгавую траўму і быў дастаўлены ў рэанімацыю Жлобінскай раённай лякарні. Медыкі змагаліся за яго жыццё некалькі дзён, але 6 студзеня канстатавалі смерць.

Як паведамляе прэс-служба Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС, апроч гэтага выпадку ў вобласці было зафіксавана яшчэ шэсць здарэнняў, звязаных з выкарыстаннем піратэхнікі. Людзі рознага ўзросту звярталіся да медыкаў з апёкамі і раненнямі рознай складанасці.

Фота з архіву

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі