У жніўні праблемныя крэдыты ў банках выраслі амаль на 200 мільярдаў рублёў
За жнівень праблемныя крэдыты ў банках Беларусі павялічыліся на 199 мільярдаў рублёў. Усяго на першага верасня банкі не далічыліся 936 мільярдаў.
Істотны рост праблемных крэдытаў у жніўні быў забяспечаны за кошт юрыдычных асоб. Лідэрам тут сталі дзяржаўныя прадпрыемствы.
З невялікім адставаннем ад іх ідуць прыватныя фірмы. Праблемныя крэдыты звычайных людзей выраслі на 6 мільярдаў 800 мільёнаў рублёў, паведамляе сайт “Деловой газеты”.
Выданне адзначае, што сёлета праблемныя крэдыты яшчэ ніколі так не павялічваліся, як у жніўні. У першым паўгоддзі доля праблемных крэдытаў штомесяц расла максімум на 70 мільярдаў рублёў. Сітуацыя змянілася ў ліпені.
Тады праблемныя крэдыты ў банкаўскім партфелі павялічыліся амаль на 132 мільярды рублёў. У жніўні — ужо на 199 мільярдаў рублёў.