У жніўні ЗВР Беларусі крыху падраслі

Аб'ёмы золата скараціліся, валюты — выраслі / ілюстрацыйнае фота pixabay.com

Аб'ёмы золата скараціліся, валюты — выраслі / ілюстрацыйнае фота pixabay.com / pixabay.com

Золатавалютныя рэзервы Беларусі па выніках жніўня склалі 7 млрд 990 млн долараў, паведамілі ў Нацыянальным банку Беларусі. Гэта крыху больш, чым было на канец ліпеня. Рост склаў усяго 17,7 млн долараў.

Пры гэтым кошт манетарнага золата і спецыяльных правоў пазычання скараціўся на 83 млн долараў, а рэзервовыя актывы ў замежнай валюце выраслі на 100,7 млн долараў. Можна меркаваць, што Нацбанк у ліпені актыўна скупляў валюту на Беларускай валютна-фондавай біржы.

Нагадаем, што з мінулага года Нацбанк не каментуе, што ўплывае на змяненне аб'ёмаў ЗВР. Варта таксама адзначыць, што згодна з асноўнымі напрамкамі грашова-крэдытнай палітыкі на канец года памер ЗВР Беларусі павінен скласці не менш за 6 млрд долараў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі