Нацбанк расказаў, як Масква сапсавала беларускую статыстыку па інфляцыі
Нацбанк / Еўрарадыё
Зніжэнне ў чэрвені гадавой інфляцыі да 2,9% шмат у чым звязана з умацаваннем нацыянальнай валюты да расійскага рубля, які затармазіў рост сусветных цэн на сыравіну, заяўляюць у Нацбанку. Таксама на зніжэнне інфляцыі паўплываў рост спажывецкага попыту ў Беларусі.
Але кепска на гэтую статыстыку паўплывала пагадненне Масквы і Мінска па стаўках акцызаў. У рамках дамоваў з Расіяй выраслі акцызныя стаўкі на тытунёвыя вырабыц і моцны алкаголь.
Паводле планаў чыноўнікаў, сёлета ў Беларусі стаўкі акцызаў на некаторыя цыгарэты вырастуць больш як удвая ў параўнанні з 2022 годам. Цыгарэты і алкаголь працягнуць даражэць і наступныя два гады, пакуль цэны на іх не зраўняюцца з цэнамі на расійскім рынку.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.