На даляглядзе рост цэнаў і дарагія крэдыты: вынікі эканомікі Беларусі за паўгода

Нізкі рост цэнаў з беларусамі ненадоўга / pexels.com
Нізкі рост цэнаў з беларусамі ненадоўга / pexels.com

У найбліжэйшыя месяцы ВУП можа вырасці да 3% у гадавым вылічэнні, але заплаціць за гэта давядзецца ростам цэнаў. Пакуль інфляцыя нізкая праз жорсткае рэгуляванне. Але чым даўжэй улады працягваюць стрымліваць цэны і падганяць рост эканомікі, тым горшай потым будзе сітуацыя з інфляцыяй.

Пра гэта расказаў прадстаўнік BEROC Анатоль Харытончык падчас прэзентацыі экспрэс-аналізу працы беларускай эканомікі за першае паўгоддзе 2023 года.

 

Улады надта імкнуцца да прыгожых лічбаў

У чэрвені беларуская эканоміка працягнула расці, аднак нашмат павольней у параўнанні з папярэднімі месяцамі. Усяго за паўгода рост атрымаўся 2%.

На горизонте рост цен и дорогие кредиты: итоги экономики Беларуси за полгода
Дынаміка ВУП / BEROC

Падтрымліваў рост эканомікі ў чэрвені рост інвестыцый, а спажывецкі попыт заставаўся прыкладна на ўзроўні траўня. Гэта тым не менш з'яўляецца досыць высокім узроўнем, прыкметна вышэйшым за даваенныя паказчыкі. З боку вонкавага попыту ў другім квартале падтрымка беларускай эканомікі аслабла. І, імаверна, імпульс да росту экспарту паступова сыходзіць на нішто.

Калі гаворка ідзе пра рост інвестыцый, гэта перадусім тычыцца інвестыцый у асноўны капітал, гэта значыць, у машыны, абсталяванне, транспарт, будаўніцтва.

Па другім квартале будаўніцтва было адным з ключавых фактараў росту ВУП. Зразумела, што гэты рост, які мы назіралі ў апошнія месяцы, кварталы, падтрымліваецца мяккай грашова-крэдытнай палітыкай, патанненнем крэдытных рэсурсаў, у цэлым павышэннем іх даступнасці. Імаверна, таксама граюць ролю адміністрацыйныя рычагі.

Так улады хочуць дасягнуць паказчыкаў па росце ВУП.

На горизонте рост цен и дорогие кредиты: итоги экономики Беларуси за полгода
Кантроль цэнаў пагаршае сітуацыю / Еўрарадыё

Рэч у тым, што падвышаны попыт, праз які расце ВУП, цісне на рост цэнаў, а цэны не могуць расці. Таму пакуль інфляцыя захоўваецца нізкай.

У чэрвені гадавы рост цэнаў зноў перапісаў гістарычны мінімум — 2,86%. Пакуль зразумела, што інфляцыйны ціск, які паступова нарастае, не пераходзіць непасрэдна ў рост цэнаў шырокім фронтам дзякуючы татальнаму кантролю з боку ўрада. Гэта значыць, дзейнічае 713 пастанова.

Разам з тым мэтазгодна назіраць за інфляцыяй у нерэгуляваных паслугах, бо яны наўпрост 713 пастанове не падуладныя. І рост цэнаў нерэгуляваных паслуг у чэрвені застаўся каля 10%.

Гэта высокі паказчык, і ён можа казаць пра тое, што ціск на цэны з боку ўнутранага попыту ёсць, адзначае Харытончык.

Эксперт прагназуе, што ў найбліжэйшыя месяцы рост ВУП у гадавым выражэнні хутчэй за ўсё складзецца каля 3%. Але як будуць адчуваць сябе людзі, улічваючы праблему ціску на інфляцыю? Пакуль асаблівых праблем відаць не будзе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі