У жыхара Ваўкавыска за п'янае кіраванне канфіскуюць другі аўтамабіль

У жыхара Ваўкавыска за п'янае кіраванне канфіскуюць другі аўтамабіль

У Ваўкавыску затрымалі 28-гадовага мужчыну, які ў стане алкагольнага ап'янення ехаў на аўтамабілі Mitsubishi Outlander. Легкавік ён узяў у сябра і на ім ездзіў на дыскатэку, а пасля вырашыў падвезці сваю дзяўчыну дахаты. А 4-й гадзіне раніцы яго спынілі супрацоўнікі ДАІ. Па дадзеным факце праводзіцца праверка.

Высветлілася, што ў 2014 годзе ў мужчыны канфіскавалі аўтамабіль Opel Vectra. Сам ён быў асуджаны па крымінальным "вадзіцельскім" артыкуле. Толькі ў лістападзе 2015 года скончыўся тэрмін абмежавання волі, інфармуе прэс-служба ДАІ Гродзенскай вобласці.

Здымак з архіву. Фота: Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі