У Жыткавіцкім раёне дзіцячы садок пераабсталявалі пад казарму

На які тэрмін пасялілі вайскоўцаў, мясцовыя ўлады не ведаюць

На які тэрмін пасялілі вайскоўцаў, мясцовыя ўлады не ведаюць / vk.com

У Жыткавіцкім раёне ў пасёлку Грабянёўскі дзіцячы садок пераабсталявалі пад казарму. Там размясцілі вайскоўцаў, піша "Флагшток".

"Наш дзіцячы садок спыняе сваё існаванне з 1 верасня. Дзякуй, што былі з намі", — напісала адміністрацыя ўстановы ў сацсетках. Ён існаваў з 1988 года, быў разлічаны на 90 дзяцей. Але апошнім часам была толькі адна група — 13 чалавек. Прычына ў скарачэнні мясцовага насельніцтва.

На які тэрмін і для якіх мэтаў у закрытым дзіцячым садку пасялілі вайскоўцаў, мясцовыя ўлады не ведаюць. Вядома, што ў жніўні ў Жыткавіцкі раён Гомельскай вобласці перадыслакаваліся з іншых рэгіёнаў падраздзяленні Узброеных сіл РБ.

У Жыткавіцкім раёне дзіцячы садок пераабсталявалі пад казарму
vk.com

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі