У Зімбабвэ адмовіліся купляць пажарныя машыны з Беларусі
Ад закупкі пажарных машын з Беларусі адмовіліся чальцы гарадской рады зімбабвійскага Булаваё — другога па велічыні горада краіны. Яны адхілілі распараджэнне ўрада, піша reform.by са спасылкай на мясцовыя СМІ.
Урад даслаў распараджэнне, што горад павінен закупіць пажарныя машыны з Беларусі за кошт сродкаў мясцовых органаў улады. Аднак чальцы рады заявілі, што пажарны транспарт не з'яўляецца прыярытэтам. Грошы яны вырашылі накіраваць на аднаўленне гарадской інфраструктуры, якая руйнуецца.
Міністэрства па справах мясцовага самакіравання Зімбабвэ заявіла, што купляе 70 пажарных машын з Беларусі на 32 мільёны долараў. Пастаўкай машын мелася заняцца кампанія, якой валодае Аляксандр Зінгман — ганаровы консул Зімбабвэ ў Беларусі. Міністэрства хацела, каб прафінансавалі куплю мясцовыя саветы. Кошт адной машыны — 464 тысячы долараў (у Беларусі аналагічныя аўтамабілі, як вынікае з сайта дзяржзакупак, каштуюць каля 100 тысяч долараў). Крытыкі называюць гэтую цану завышанай.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.