У ЗША адзначаць Nirvana Day
Такім чынам гарадок Хокуіам аддасць пашану сваім былым жыхарам — удзельнікам славутага гурта.
У амерыканскім горадзе Хокуіаме адзначаць Дзень гурта Nirvana.
У Хокуіаме, які знаходзіцца ў 6 з паловай кіламетрах ад роднага Курту Кабейну Абердына, лідар "Нірваны" жыў некаторы час. Як адзначыў мэр гарадка, творчасць гранжараў паўплывала на акругу Грэйс-Харбар у штаце Вашынгтон. Ён лічыць Курта Кабэйна і Крыста Наваселіча часткай супольнасці горада і такім чынам хоча аддаць ім пашану.
Святкаванне Nirvana Day адбудзецца 10 красавіка. Яно пройдзе ў адзін дзень з ўвядзеннем новых удзельнікаў, у тым ліку і Nirvana, у Залу славы рок-н-рола.
Нагадаем, Nirvana праіснавала з 1987 па 1994 год, калі Курт Кабэйн скончыў жыццё самагубствам.
Фота: www.buddyhead.com