Беларускі футбаліст раптоўна памёр у 18 гадоў
Фёдар Паланейчык
У 18 гадоў загінуў у ДТЗ футбаліст Фёдар Паланейчык. Пра гэта паведамляецца ў сацсетках клуба БДУ з Д3, за які апошнім часам выступаў спартовец.
"Учора ўначы не стала футбаліста нашай каманды Фёдара Паланейчыка. Нашы спачуванні бацькам і блізкім Фёдара, а таксама ўсім, хто з ім быў знаёмы і на футбольным полі, і ў звычайным жыцці", — гаворыцца ў паведамленні футбольнага клуба.
Раней Паланейчык гуляў за юнацкія каманды "Мінска".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.