У ЗША хакеры заблакавалі кампутары дзяржорганаў і патрабуюць выкуп
У ЗША хакеры атакавалі дзяржаўныя сервісы горада Балцімара ў Мэрылэндзе з выкарыстанне праграмы EternalBlue, распрацаванай у Амерыканскім агенцтве нацыянальнай бяспекі. Як паведамляе meduza.io са спасылкай на замежныя СМІ, атака распачалася 7 траўня.
За два тыдні хакеры перапынілі працу тысячу службовых кампутараў, парушылі функцыянаванне электроннай пошты і шэрагу гарадскіх сервісаў, у тым ліку сістэмы аплаты камунальных паслугаў. Яны паабяцалі спыніць атаку, калі ім заплацяць выкуп у памеры 100 тысяч долараў у біткоінах.
Таксама зламыснікі паралізавалі працу дзяржаўных органаў у некалькіх гарадах ад Пенсільваніі да Тэхаса. Спецслужбы пакуль не каментуюць гэты інцыдэнт.
Праграма EternalBlue выкарыстоўвае загрожанасць у аперацыйнай сістэме Windows. Распрацоўку выкарыстоўвалі падчас атакі вірусаў WannaCry і NotPetya. У першым нападзе падазравалі Паўночную Карэю, у другім — Расію. Тую ж праграму выкарыстоўваюць хакеры з Кітая.