У ЗША мяркуюць, што Расія пад выглядам вучэнняў з РБ рыхтуецца атакаваць Украіну

Дзярждэпартамент ЗША / AP
Дзярждэпартамент ЗША / AP

Будучыя сумесныя вучэнні Беларусі і Расіі выклікаюць асцярогі, заявіла на брыфінгу высокапастаўленая прадстаўніца Дзярждэпартамента ЗША. У Вашынгтоне не выключаюць, што удзел расійскіх падраздзяленняў  у вучэннях можа быць падрыхтоўкай для нападу на Украіну.

"Выбар часу характэрны і, вядома, выклікае асцярогі, што Расія можа мае намер размясціць войскі ў Беларусі пад выглядам сумесных ваенных вучэнняў, каб, магчыма, напасці на Украіну з поўначы", — заявіла прадстаўнік Дзярждэпартамента.

Пры гэтым у Вашынгтоне лічаць, што для беларусаў і большасці беларускіх чыноўнікаў удзел рэспублікі ў гэтай кампаніі непрымальны. Аднак праблема заключаецца ў тым, што Аляксандр Лукашэнка ў апошнія паўтара года стаў занадта залежым ад расійскай падтрымкі.

"Пазыцыі Лукашэнкі саслаблі і, магчыма, ужо не адновяцца", — адзначыла прадстаўнік Дзярждэпартамента. На гэтым фоне Вашынгтон турбуе і маючы адбыцца канстытуцыйны рэферэндум і, у прыватнасці, намер адмовіцца ад нейтральнага статусу краіны. Змяненне статусу, мяркуюць у ЗША, адкрывае шлях для размяшчэння расійскіх войскаў на тэрыторыі Беларусі.

"Гэта было б значным змяненнем для Беларусі, і такі крок стаў бы выклікам еўрапейскай бяспекі, які можа запатрабаваць адказу. Гэтыя праекты канстытуцыйных зменаў могуць паказваць на тое, што Беларусь плануе дазволіць размяшчэнне на сваёй тэрыторыі як звычайных, так і ядзерных сіл Расіі", — адзначыла прадстаўніца Дзярждэпу.

У спікера спыталі, якія ў гэтай сувязі ў ЗША ёсць рычагі ўплыву на Беларусь.

"Гэта тое пытанне, над якім мы, верагодна, будзем працаваць пазней", — адказала яна.

Сумесныя ваенныя вучэнні "Саюзная рашучасць-2022" пройдуць на тэрыторыі Беларусі з 10 па 20 лютага. Расійскія падраздзяленні і тэхніка ўжо пачалі прыбываць. Сярод іншага для ўдзелу ў сумесных вучэннях у Беларусь буду перабазаваныя два дывізіёны С-400 і 12 знішчальнікаў Су-35.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі