ЗША ўводзяць новыя санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі

ЗША пашырылі санкцыі

ЗША пашырылі санкцыі / Reuters

На ўгодкі прэзідэнцкіх выбараў 2020-га і пачатку масавых пратэстаў супраць фальсіфікацыі іх вынікаў, ЗША ўводзяць новыя санкцыі супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі. У "чорны спіс" дадалі 19 фізічных і 14 юрыдычных асоб. 

Пад новыя санкцыі Злучаных Штатаў трапілі авіякампаніі “Рада” і “Белканта”, завод “Легмаш”, КБ “Беспілотныя верталёты”, ТАА "Рухсерваматор", які трапіў і пад санкцыі Вялікабрытаніі, "Дыскамс", ТАА "Дакладная механіка", ТАА "Гросвер груп", ТАА "Алюртэх", "Лазерныя прыборы і тэхналогіі", "МОТ", "Рузэкспедыцыя", "Рубістар", "Улатэ Лагістык". Сярод фізічных асоб — кіраўнікі шматлікіх прадпрыемстваў, звязаных з рэжымам Лукашэнкі і якія супрацоўнічаюць з ВПК РФ: Уладзімір Аркадзьеў, Юрый Чывель (кіраўнік ТАА "Лабараторыя адытыўных тэхналогій"), Уладзімір Чудакоў, Аркадзь Дзіменштэйн (дырэктар "Дыскамс"), Алег Герасім, Дзмітрый Ішчанка, Сяргей Кацянок, Аляксандр Лешчанка (дырэктар ТАА "Дакладная механіка"), Яўген Міхалап, Іван Нарэйка, Уладзіслаў Паўленка, Алег Пятроў, Вікторыя Саўрук (намесніца дырэктара ТАА "МОТ"), Сяргей Сідарук (менеджар ТАА "Рухсерваматор"), Аляксей Яворскі, Дзмітрый Замулевіч, Аляксандр Жарскі (дырэктар "Рухсерваматор").

Цяпер пад амерыканскімі санкцыямі і самалёты, якімі карыстаецца Аляксандр Лукашэнка — EW-001PB і 767-32KER (ад іх абслугоўвання праз страх другасных санкцый могуць адмаўляцца многія краіны).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі