ЗША працягнулі дзеянне санкцый у дачыненні рэжыму Лукашэнкі яшчэ на год

У ЗША згадалі "шкодную дзейнасць" рэжыму Лукашэнкі

У ЗША згадалі "шкодную дзейнасць" рэжыму Лукашэнкі / Reuters

ЗША працягнулі дзеянне санкцый у дачыненні рэжыму Аляксандра Лукашэнкі яшчэ на год. Паведамленне пра гэта афіцыйна апублікаванае ў Федэральным рэгістры 14 чэрвеня.

Амерыканскія санкцыі былі ўведзеныя пасля выбараў 2006 года "ў сувязі з дзеяннямі ўрада і іншых асоб, накіраванымі на падрыў дэмакратычных працэсаў і інстытутаў у Беларусі". У сярэдзіне 2010-х яны перапыняліся на час "адлігі". А ў 2021 годзе санкцыйны рэжым быў пашыраны ў сувязі з зацісканнем пратэстаў пасля выбараў 2020-га і прымусовай пасадкай самалёта Ryanair.

"Дзеянні і палітыка некаторых членаў урада Беларусі і іншых асоб, а таксама шкодная дзейнасць і даўнія злоўжыванні беларускага рэжыму працягваюць уяўляць незвычайную і надзвычайную пагрозу нацыянальнай бяспецы і знешняй палітыцы Злучаных Штатаў", гаворыцца ў заяве прэзідэнта Джо Байдэна з нагоды падаўжэння санкцый.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі