У ЗША на аўкцыёне прадаюць знакамітую стрэльбу Садама Хусэйна (фота)

Стрэльба Ruger M77 неаднаразова была ў руках зрынутага прэзідэнта Ірака Садама Хусэйна, калі ён з'яўляўся на публіцы. Яна была вырабленая ў 1988 годзе ў ЗША і, як мяркуецца, падараваная членам каралеўскай сям'і Саудаўскай Аравіі. На стрэльбе выгравіравана імя Хусэйна і дата, калі быў зроблены падарунак — 16 студзеня 1993 года.


Як інфармуе РІА "Новости", стрэльбу захапілі ў сакавіку 2004-га падчас узяцця прэзідэнцкага палаца ў Багдадзе і пазней перадалі ў ЦРУ. Цяперашні яе ўладальнік атрымаў зброю ў падарунак пры выхадзе на пенсію пасля 29 гадоў службы ў амерыканскай выведцы.



Нагадаем, прэзідэнт Іраку Садам Хусэйн быў арыштаваны ў снежні 2003 года пасля ўваходу ў гэтую краіну войскаў ЗША і Вялікабрытаніі. Суд прызнаў дыктатара вінаватым у гібелі 148 мірных жыхароў і асудзіў яго на смяротнае пакаранне. У канцы снежня 2006-га Хусэйна павесілі.



Фота — AFP, Rock Island Auction
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі