У ЗША прыпынены выпуск крыптавалюты Telegram

У ЗША прыпынены выпуск крыптавалюты Telegram

У ЗША прыпынены выпуск крыптавалюты Telegram. Як піша meduza.io са спасылкай на замежныя СМІ, камісія па каштоўных паперах і біржах ЗША абвясціла пра часовую судовую забарону на два афшоры, якія могуць займацца незарэгістраваным першасным размяшчэннем токенаў.

Гаворка пра кампанію Паўла Дурава Telegram Group Inc. і яе даччынную кампанію TON Issuer Inc. Ад студзеня 2018 года яны прыцягнулі ад інвестараў болей за 1,7 мільярда долараў на стварэнне блокчэйн-платформы TON з крыптавалютай Gram.

Афшоры паспелі прадаць каля 2,9 мільярда токенаў 171 пакупніку па ўсім свеце. Telegram абяцаў запусціць блокчэйн-платформу да 31 кастрычніка 2019 года.

Пры гэтым стваральнікі TON не зарэгістравалі продаж і далейшае абарачэнне крыптавалюты Gram, што з’яўляецца парушэннем амерыканскага Закона аб каштоўных паперах.

Telegram пакуль не каментуе сітуацыю.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі