У ЗША рассакрэцілі сведчанні агента КДБ, які ў СССР курыраваў забойцу Кенэдзі

У ЗША рассакрэцілі сведчанні агента КДБ, які ў СССР курыраваў забойцу Кенэдзі

Нацыянальны архіў ЗША рассакрэціў дакументы, звязаныя з забойствам 35-га прэзідэнта Злучаных Штатаў Джона Кенэдзі. Сярод іншых апублікаваныя і сведчанні былога агента КДБ Юрыя Насенкі пра Лі Харві Освальда — галоўнага падазраванага ў забойстве Кенэдзі. 

Архіў абнародаваў 3800 дакументаў. Больш за 400 з іх былі цалкам засакрэчаныя, а яшчэ 3,3 тысячы выдаваліся часткова або ў адрэдагаваным выглядзе, адзначае ria.ru

У адкрыты доступ таксама выкладзеныя 17 аўдыёзапісаў паказанняў Насенкі, які збег у ЗША пасля забойства Кенэдзі. У паведамленні архіва гаворыцца, што гэты перабежчык заявіў, быццам у СССР вёў справу Освальда як афіцэр КДБ. 

Джона Кэнэдзі застрэлілі 22 лістапада 1963 года падчас паездкі ў Далас. Афіцыйнае следства прыйшло да высновы, што забойцам быў снайпер-адзіночка Лі Харві Освальд. Гэты амерыканец перад тым ездзіў у СССР, дзе некалькі гадоў жыў у Мінску і нават ажаніўся тут. Адным з настаўнікаў Освальда ў Мінску быў будучы першы кіраўнік незалежнай Беларусі Станіслаў Шушкевіч

Спрэчкі наконт асобы сапраўднага забойцы прэзідэнта ЗША працягваюцца дагэтуль.

Насенка быў сынам міністра суднабудавання, скончыў МДІМА і працаваў у КДБ СССР. У 1964 годзе ён стаў перабежчыкам. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі