У ЗША выйшаў закон аб спавівальных сталах у мужчынскіх прыбіральнях

У ЗША выйшаў закон аб спавівальных сталах у мужчынскіх прыбіральнях

Прэзідэнт ЗША Барак Абама падпісаў закон, паводле якога ўсе мужчынскія прыбіральні ў адміністрацыйных будынках ЗША павінны абсталёўвацца сталамі для спавівання. Закон, вядомы як BABIES (расшыфроўку абрэвіятуры можна перакрасці як "даступныя прыбіральні ў любой сітуацыі") быў прапанаваны ў красавіку кангрэсменам з штата Род-Айлэнд Дэвідам Сісілінам.

Як гаворыцца ў законе, у кожнай размешчанай у адміністрацыйным будынку мужчынскай або жаночай прыбіральні павінна быць "фізічна бяспечнае, чыстае і належнае" месца для таго, каб змяніць дзіцяці памперс.

За закон прагаласавалі 28 чальцоў кангрэсу, 27 з якіх з'яўляюцца дэмакратамі.

"Пабудову і працу адміністрацыйных будынкаў фінансуюць падаткаплатнікі. Важна зрабіць іх як мага больш адкрытымі і даступнымі", — цытуе тлумачальную запіску да закону ВВС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі