У ЗША жыве сын міністра адукацыі Сяргея Маскевіча

Як інфармавала Еўрарадыё, на нарадзе 11 лістапада Аляксандр Лукашэнка заявіў: "Некаторыя ў нас міністры дапрацаваліся да таго, што іх дзеці стала жывуць у Злучаных Штатах Амерыкі і навучаюцца там, а яны рэфармуюць нашу сістэму адукацыі. Зразумела, што будзе ад гэтых рэформаў".

Як выявіла Радыё "Свабода", за мяжой ужо шмат гадоў жыве сын міністра адукацыі Сяргея Маскевіча — Дзяніс. Профіль Дзяніса ёсць у сацыяльнай сетцы для прафесіяналаў LinkedIn. З яе можна даведацца, Маскевіч-малодшы скончыў універсітэт Мангейма і БДУ. Ён ужо некалькі гадоў працуе ў галіне праграмавання і вэб-дызайну. Паведамляецца, што Дзяніс — заснавальнік кампаніі ShopLogic, працуе ў кампаніі BloomReach.

Паводле інфармацыі "Свабоды", апошнім часам Дзяніс захапляецца падарожжамі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі