У ЗША злавілі злодзея, які забыўся выйсці з Facebook на месцы злачынства
Здарэнне адбылося ў штаце Мінесота.
Нікалас Уіг забыўся разлагініцца са свайго акаўнта на Facebook у доме, які абрабаваў. Гэта дазволіла пацярпеламу лёгка апазнаць яго, а паліцыі — затрымаць Уіга.
Па словах гаспадара дома, ён убачыў злодзея на вуліцы і пазнаў яго, успомніўшы фота ў Facebook, якое ўбачыў на сваім хатнім камп'ютары пасля абрабавання.
Паліцыя штата заявіла, што мужчына ўжо прызнаўся ў злачынстве. Яму пагражае да дзесяці гадоў пазбаўлення волі, інфармуе ВВС.
Фота — Fotolia